Афлайн-#cемінар па акадэмічным пісьме на англійскай мове | #Люблін, #Польшча → Scholars for Belarus …

Афлайн-#cемінар па акадэмічным пісьме на англійскай мове | #Люблін, #Польшча

→ Scholars for Belarus запрашае даследчыкаў і даследчыц з Беларусі на 5-дзённы рэтрыт-семінар, прысвечаны падрыхтоўцы навуковых артыкулаў на англійскай мове. Падчас рэтрыту ўдзельнікі/-цы будуць працаваць над сваімі тэкстамі, наведваць майстар-класы і атрымаюць індывідуальныя кансультацыі з эксперткай.

Для каго: беларускія #даследчыкі/-цы ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук (гісторыя, сацыялогія, філалогія, паліталогія і інш.), у тым ліку без афіляцыі і навуковай ступені. Валоданне англійскай мовай на ўзроўні не менш, чым В2.
Калі: 13-17 кастрычніка.

Тэмы групавых майстар-класаў:
– Акадэмічнае пісьмо па-ангельску: чаго чакаюць рэдактары навуковых часопісаў?
– Падрыхтоўка навуковых публікацый для міжнародных выданняў
– Напісанне анатацыі для артыкула.
Мэта семінара — прадаставіць прастору для канцэнтраванай працы над тэкстам.

Трэнерка: Джозі Дзіксан – ансультантка ў галіне акадэмічнага пісьма і акадэмічнай выдавецкай справы. Яна мае больш за 20 гадоў працоўнага досведу ў правядзенні трэнінгаў па паляпшэнні даследчых навыкаў для супрацоўнікаў універсітэтаў, а таксама вопыт працы ў выдавецтвах Cambridge University Press і Palgrave Macmillan.

Пакрываецца: праезд, пражыванне, харчаванне.

Ддл: 1 верасня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!