Стажыроўка ў #Польшча для даследчыкаў/-ц гісторыі і антрапалогіі — Праграма Варшаўскага ўніверсітэта…

Стажыроўка ў #Польшча для даследчыкаў/-ц гісторыі і антрапалогіі — Праграма Варшаўскага ўніверсітэта

→ Варшаўскі ўніверсітэт запрашае маладых даследчыкаў і даследчыц на кароткатэрміновыя індывідуальныя стажыроўкі (2 або 4 тыдні) у рамках праекта “Global history – non-European contexts of the Modern World”.

Для каго:
– PhD-студэнты/-кі (за 2 гады да завяршэння дысертацыі)
– Маладыя #даследчыкі/-цы (да 5 гадоў пасля абароны)
– Са спецыялізацыяй у глабальнай гісторыі ці антрапалогіі
– Афіляваныя з замежнымі ўніверсітэтамі.
Дзе: #Варшава, Факультэт гісторыі або Інстытут этналогіі і культурнай антрапалогіі.

Прапануецца:
– Фінансаванне на транспарт і пражыванне: да 10 000 PLN (2 250 EUR/2 тыдні) і да 16 000 PLN (3 600 EUR/4 тыдні)
– Падтрымка на месцы
– Трэба правесці адну лекцыю падчас стажыроўкі (у рамках Global History Seminar або іншага семінара).

Стажыроўка павінна прайсці з 1 кастрычніка да 15 снежня 2025.

Ддл: 30 верасня, але не пазней чым за 2 месяцы да даты прыезду.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!