→ Прыём заявак на 11-ты Міжнародны конкурс мастацкай крытыкі (IAAC 2025) — адзін з конкурсаў для тых, хто піша пра сучаснае мастацтва. Можна падаваць тэксты на англійскай або кітайскай мове.
Тэкст павінен быць крытычнай рэцэнзіяй на выставу сучаснага мастацтва, якая праходзіла анлайн або анфлайн у перыяд з 1 верасня 2024 да 31 жніўня 2025 Рэцэнзія павінна быць не больш за 1500 слоў (англ.) або 2500 знакаў (кіт.). Вітаюцца тэксты, што аналізуюць выставу, працы, аўтараў/-к або кантэкст.
Прапануецца: – 1-я прэмія — 10000 EUR (да падаткаў) або эквівалент у юанях (каля 80 000 RMB) – 3 дадатковыя прэміі па 3500 EUR (да падаткаў) або каля 30 000 RMB – Прыблізна 20 лепшых тэкстаў будуць апублікаваныя ў гадавым зборніку IAAC Exhibition Reviews Annual 2026 (анлайн і ў друку).