Globus FORWARD — падтрымка для транснацыянальных культурных калабарацый з партнёрамі з Нардычнага рэ…

Globus FORWARD — падтрымка для транснацыянальных культурных калабарацый з партнёрамі з Нардычнага рэгіёну

→ Праграма для дзеючых партнёрстваў, сетак і платформаў, што працуюць у шырокім транснацыянальным кантэксце (у тым ліку з удзелам Паўночных краін), і гатовыя да далейшага развіцця сваёй структуры, падыходаў і партнёрстваў.

Для каго: супольнасці, мастацкія калектывы, сеткі, платформы, якія ўжо маюць усталяванае супрацоўніцтва, працуюць празмежава, маюць патрэбу ў арганізацыйным развіцці.

Могуць падавацца як тыя, хто ўжо атрымліваў падтрымку Globus, так і новыя заяўнікі/-цы. Аднак, у апошнім выпадку неабходна даслаць папярэднюю заяўку для пацверджання вашай eligibility — да 3 жніўня.

Падтрымліваюцца праграмы развіцця калабарацыі, уключна з:
– Стратэгічным планаваннем і пашырэннем партнёрстваў
– Развіццём камунікацыі і адвакацыі
– Адукацыяй каманды
– Эксперыментамі з новымі фарматамі
– Падвышэннем бяспекі (у тым ліку для нестабільных кантэкстаў)
– Арганізацыяй навучання, варкшопаў, кансультацый і інш.

Прапануецца:
– Макс. фінансаванне 500 000 DKK (~67 000 EUR)
– Працягласць падтрымкі да 2 гадоў
– Можна далучыцца да peer-networking і абменаў.

Ддл:
– Папярэдняя заяўка — 3 жніўня
– Поўная заяўка — 12 верасня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!