Прыём заявак на ментарскую праграму THE TAGLI Mentorship Award 2025 | #Вялікабрытанія + #ЕС
→ Брытанская арт-платформа THE TAGLI прапану ментарскую праграму для мастакоў і мастачак з Вялікабрытаніі і краін Еўрапейскага Саюза з мэтай даць падтрымку на старце кар’еры і дапамагчы творцам зразумець мастацкі рынак. Для каго:#мастакі/-чкі без сталай галерэйнай рэпрэзентацыі; выпускнікі/-цы ВНУ або студэнты апошніх курсаў; пастаянна пражываюць у Вялікабрытаніі або краіне ЕС.
Прапануецца пераможцу: – 12-месячнае ментарства і індывідуальны арт-коучынг – Доступ да ведаў і кансультацый пра рынак – Публічная выстава – Фінансавая падтрымка 500 GBP.
Для фіналістаў/-к (5 асоб): – Ментарская сесія пра стратэгіі прасоўвання – Магчымасць далейшай супрацы з THE TAGLI.