Хто такія карэнныя народы — і пры чым тут каланіялізм?
→ Прыходзьце на анлайн-#сустрэча з калектывам Indigenous of Russia, якія працуюць з тэмамі дэкаланіяльнасці, антываеннага супраціву, расізму, міграцыі і правоў карэнных народаў.
На сустрэчы мы разбярэмся з паняццем «карэнных народаў»: каго маюць на ўвазе пад гэтай ідэнтычнасцю, якія супольнасці і людзі апісваюць сябе як карэнных і чаму гэтая тэрміналогія важная ў размове пра каланіялізм. Акрамя таго, на практычных прыкладах абмяркуем, як каланіяльныя практыкі працягваюць уплываць на жыццё карэнных супольнасцяў у азіяцкім кантэксце ў Расіі і якія існуюць формы супраціву гэтаму ўплыву.
Удзел вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя. За дзень да падзеі вам прыйдзе спасылка на Zoom у Telegram.