Літаратурная #рэзідэнцыя ў межах UNESCO City of Literature | Гранада, #Іспанія
→ Горад Гранада, які ўваходзіць у сетку творчых гарадоў UNESCO як Горад літаратуры, разам з Універсітэтам Гранады абвяшчае прыём заявак на міжнародную праграму Writers in Residence in Granada 2025.
Для каго:#пісьменнікі/-цы і літаратурныя #перакладчыкі/-цы, незалежна ад краіны пражывання і мовы, на якой яны працуюць, з мінімум двумя выдадзенымі кнігамі (самвыдат не ўлічваецца). Калі: 3 лістапада – 2 снежня 2025.
Прапануецца: – Харчаванне і пражыванне ў гістарычнай рэзідэнцыі Corrala de Santiago – Кампенсацыя выдаткаў на дарогу – Удзел у літаратурных і адукацыйных падзеях разам з мясцовымі аўтар(к)амі.
Важна: удзельнікі/-цы мусяць прысвяціць час працы над сваім праектам і не ўдзельнічаць у іншых публічных мерапрыемствах без згоды арганізатараў.