Далучайцеся да ІншыЯ: вакансііКалі вы даўно хацелі працаваць з намі — вось крутыя мыгчымасці. Мы ш…

Далучайцеся да ІншыЯ: вакансіі

Калі вы даўно хацелі працаваць з намі — вось крутыя мыгчымасці. Мы шукаем людзей, якія падзяляюць нашыя каштоўнасці інклюзіі, роўнасці і недыскрымінацыі, і гатовыя разам рабіць важныя справы для грамадства. Цяпер адкрыты тры вакансіі ад ІншыХ:

1⃣ Спецыяліст_ка па працы з валанцёрскай камандай

Пра што: развіццё валанцёрскага кірунку, арганізацыя сустрэч у Вільнюсе і анлайн, падтрымка камунікацыі і стварэнне бяспечнай прасторы для валанцёр_ак.

Чаканні: досвед каардынацыі валанцёрскіх каманд ад 1 года, разуменне беларускага НДА-сектара, пражыванне ў Вільнюсе.

Умовы: частковая занятасць (30%) — 540 € у месяц, пачатак у жніўні.

2⃣ Эксперт_ка па пабудове сістэмы развіцця каманды

Пра што: распрацоўка сістэмы развіцця супрацоўні_ц, правядзенне індывідуальных сустрэч, дапамога ў вызначэнні матывацыі і складанні планаў росту.

Чаканні: веданне беларускай і рускай мовы, разуменне кантэксту працы беларускіх НДА.

Умовы: праект да лютага 2026, ганарар 1000–1300 €.

3⃣ Эксперт_ка па працы з антывыгараннем каманды ІншыЯ

Пра што: суправаджэнне каманды ў распрацоўцы і ўкараненні стратэгіі прафілактыкі выгарання, правядзенне мінімум 8 сустрэч, дапамога ў працы з супрацівам да змен.

Чаканні: досвед падобнай працы, разуменне беларускай НДА-сферы, веданне беларускай і рускай мовы.

Умовы: праект да лютага 2026, ганарар 800–1100 €.

Падрабязнасці пра вакансіі і дэталі падачы заяўкі — тут https://theothersby.org/vakansii/

Чакаем вашых заявак!

Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай

@theothersby (унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: theothersby.org | Instagram | TikTok