Рэзідэнцыя Finno-Ugric Creative Residency у Narva Art Residency | #Эстонія
→ Narva Art Residency абвяшчае прыём заявак на рэзідэнцыю, якая накіравана на стварэнне твора, натхнёнага фіна-угорскімі культурамі, дзеля іх захавання і папулярызацыі сярод жыхароў Нарвы і шырэйшай аўдыторыі. Праграма арганізаваная ў межах ініцыятывы Finno-Ugric Capital of Culture.
Прапануецца: – Пражыванне і працоўная прастора ў Narva Art Residency – Ганарар 800 EUR – Бюджэт на вытворчыя выдаткі 700 EUR – Кампенсацыя транспартных выдаткаў 200 EUR – Падтрымка ў рэалізацыі праекта і камунікацыі з мясцовай супольнасцю – Магчымасць публічнай прэзентацыі твора падчас мерапрыемства.