Рэзідэнцыя TaDA Textile and Design Alliance Residency | #Швейцарыя
→ TaDA запрашае на трохмесячную рэзідэнцыю ў Арбоне, у рэгіёне з багатай гісторыяй тэкстыльнай вытворчасці. Рэзідэнцыя дазваляе супрацоўнічаць з мясцовымі тэкстыльнымі прадпрыемствамі і ствараць новыя праекты. Для каго:#мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, #даследчыкі/-цы і ўсе творцы, зацікаўленыя ў працы з тэкстылем.
Прапануецца: – Бясплатнае пражыванне ў Арбоне – Пакрыццё дарожных выдаткаў – Фінансавы ўнёсак на жыццёвыя патрэбы – Працоўнае месца ў Kreativzentrum ZIK — былой фабрыцы, ператворанай у цэнтр для творцаў – Доступ да тэхналогій і экспертызы 13 мясцовых тэкстыльных прадпрыемстваў – Магчымасць прэзентаваць сваю працу на публічнай падзеі TaDA Spinnerei.