→ Schweizer Strohmuseum (Волен, Швейцарыя) абвясціў дызайн-конкурс Prix Paille 2025 для #дызайнеры/-кі, #мастакі/-чкі і #творцы, якія жадаюць ствараць сучасныя рэчы на аснове традыцыйных тэхнік і формаў з саламяной індустрыі. Шукаюць: – Новыя дызайнерскія ідэі, заснаваныя на гістарычных аб’ектах ці тэхніках з калекцыі саламяной індустрыі (не рэканструкцыі, а сучасныя інтэрпрэтацыі) – Любыя матэрыялы і формы: прадметы побыту, дэкор, мэбля, тэкстыль, адзенне, біжутэрыя.
Прапануецца: – Прызы: 1 месца 7 000 CHF, 2 месца 3 000 CHF, 3 месца 2 000 CHF – Публічная выстава лепшых праектаў у Schweizer Strohmuseum з мая 2026 года на працягу года.