Прыём заявак на #рэзідэнцыя Imaginative Crossroads | #Італія → Незалежная культурная прастора Florìda ў Генуі запрашае #мастакі/-чкі, якія працуюць у эксперыментальных мастацкіх практыках і новых медыя, на рэзідэнцыю ў верасні 2025.
Праграма прысвечана таму, як сучаснае мастацтва і тэхналогіі могуць працаваць разам, каб пашыраць наш погляд на свет і адкрываць новыя магчымасці. Прапануецца: – Пражыванне ў апартаментах, якія прадастаўляюць мясцовыя жыхары (блізка ад прасторы Florìda) – Стыпендыя 1000 EUR на вытворчасць і працу – Доступ да прасторы студыі і ўсяго абсталявання 24/7 – Падтрымка куратара/-кі і каманды праекта – Магчымасць удзелу ў мінімум двух публічных падзеях (open studio, talk, workshop, выстава і інш.) – Нетворкінг з мясцовай супольнасцю і эксперт(к)амі.