Прыём заявак на PPS_extended — Публічную школу перфомансу | #Вена, #Аўстрыя
→ Theatercombinat запрашае ўсіх, хто цікавіцца сучасным мастацтвам і перфарматыўнымі практыкамі, далучыцца да інтэнсіўнай 7-дзённай лабараторыі PPS_extended. Удзельнічаць могуць людзі любога ўзросту і прафесійнага досведу. Даследаванне тэмы WASTELAND dream/s — пра пераўтварэнне ландшафтаў, урбаністычных прастораў і іх сувязь з людзьмі і супольнасцямі.
Калі: 23-30 жніўня + публічная прэзентацыя 30 жніўня.
Прапануецца: – Удзел у 7-дзённай інтэнсіўнай лабараторыі па перфарматыўных практыках цела, голасу і прасторы – Супольная праца з маста(ч)камі, танцор(к)амі, эксперт(к)амі і жыхар(к)амі горада на тэрыторыі.