Тэатральны летнік для дзяцей і падлеткаў “Геній месца” ў Трыгарадзе | #Польшча
→ INEXKULT разам з Тэатральным інстытутам імя Збігнева Рашэўскага запрашаюць дзяцей і падлеткаў (10-16 гадоў) на бясплатны тэатральны летнік “Геній месца” у Сопаце. Калі: 21 ліпеня – 3 жніўня.
На працягу двух тыдняў дзеці і падлеткі будуць даследаваць горад, слухаць, глядзець, адчуваць і ператвараць свае ўражанні ў тэатральную мову. Праграма: – Акторскія і танцавальныя заняткі – Майстар-класы па выяўленчым мастацтве – Практыкаванні на развіццё фантазіі і творчага мыслення – Праца над сумесным фінальным спектаклем.
Удзельнікі/-цы будуць увесь час пад апекай вопытнай каманды.