Да 29 чэрвеня ў межах “Тыдня супраць катаванняў” адбудуцца яшчэ некалькі падзей. Паспяшайцеся наведаць!
У праграме — мерапрыемствы ў Варшаве, Вільні і анлайн. Запрашайце сяброў і сябровак, дзяліцеся інфармацыяй і абавязкова далучайцеся! І не забывайцеся пра рэгістрацыю. Усе падзеі бясплатныя.
“Тыдзень супраць катаванняў” арганізуюць “Прававая ініцыятыва”, “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” і партнёры, каб прыцягнуць увагу да сістэмнага гвалту ў Беларусі.