→ Фонд BYSOL запрашае ініцыятывы, арганізацыі, актывістаў і актывістак, якія працуюць у Беларусі і па-за яе межамі, узяць удзел у апытанні, каб лепш зразумець патрэбы і адаптаваць падтрымку (адукацыя, ментарства, кансультацыі) да рэальных умоваў.
Прапануецца: – Кароткае ананімнае апытанне (да 5 хвілін) ці глыбіннае анлайн-інтэрв’ю (да 45 хвілін, па жаданні) – Магчымасць паўплываць на будучыя праграмы падтрымкі BYSOL – Першымі даведацца пра новыя магчымасці.