Стыпендыя для творцаў з Беларусі і рэгіёна — Gaude Polonia 2026 | #Польшча
→ Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы запусціла набор на 25-ы сезон праграмы Gaude Polonia — паўгадовай стыпендыі для аўтараў і аўтарак да 40 гадоў (да 45 у асобных выпадках). Напрамкі: #кіно (у т.л. гісторыя і крытыка кіно), сучаснае мастацтва і #фатаграфія, #літаратура і пераклад, #музыка (у т.л. гісторыя і крытыка), #тэатр (у т.л. крытыка), #танец, ахова спадчыны.
Перыяд стыпендыі: 1 лютага – 31 ліпеня 2026. Дзе: любы горад у Польшчы (у залежнасці ад праекта).
Прапануецца: – Стыпендыя 5000 PLN брута (~1100 €) у месяц – Падтрымка польскіх экспертаў/-к у вашай прафесійнай вобласці – Доступ да польскіх культурных інстытутаў, магчымасці для выстаў, рэзідэнцый, праектаў.