→ Human Constanta запусціла бясплатную праграму падтрымкі для беларускіх некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, якія працуюць у ЕС з Беларуссю або дыяспарай.
Праграма дапаможа разабрацца з патрабаваннямі GDPR і AI Act, наладзіць абарону персанальных даных і бяспечнае выкарыстанне штучнага інтэлекту. Прапануецца: – Практычны анлайн-трэнінг па стандартах GDPR – Бясплатныя кансультацыі па прававых, тэхнічных і арганізацыйных пытаннях – Комплексная падтрымка: аўдыт адпаведнасці, дакументацыя, навучанне, кансультацыі, суправаджэнне DPO.