Прэмія Henri Cartier-Bresson Creation Award 2025 | #Францыя
→ Фонд імя Анры Карцье-Брэсона адкрыў прыём заявак на прэстыжную прэмію Henri Cartier-Bresson Creation Award для дакументальных фатографаў і фатаграфак з усяго свету. Для каго: фатографы/-кі з дакументальным досведам, якія ўжо мелі персанальныя выставы і публікацыі.
Прапануецца: – Грант у памеры 35 000 EUR на рэалізацыю або працяг дакументальнага праекта – Падтрымка ў распрацоўцы праекта і выставы – Аплата выдаткаў на выставу і выданне фотакнігі – Персанальная выстава ў Fondation Henri Cartier-Bresson у Парыжы (2027) – Прэзентацыя праекта на гала-вечарыне ў лістападзе 2025.