Тэма Practices of resistance, acts of repair — практыкі супраціву і клопату. Падыходзіць для мастакоў і мастачак, у тым ліку калектываў, гатовых даследаваць тэму праз эксперымент, супрацу і разважанне. Калі: да 3 месяцаў у 2026 годзе (мін. 1 месяц, пажадана 2-3)
Прапануецца: – Жыллё (асобная кватэра) – Студыя і прастора для прэзентацыі – 300 EUR / тыдзень – Вяртанне коштаў квіткоў (танны рэйс) – Бюджэт на матэрыялы да 1000 EUR (па чэках) – Лакальная падтрымка: кантактная асоба, інструменты, ровар – Арганізацыя прэзентацыі / перформансу / сустрэчы.