Фаўндары і фаўндаркі (але і не толькі) завітвайце на апошні івент Ū HUB перад летнім перапынкам | #Варшава, #Польшча
→ 18 чэрвеня а 18:00 Ū HUB і ULTRA.VC запрашаюць на FuckUPs Night — вечар праўдзівых бізнес-гісторый пра правалы, памылкі і тое, як з іх выбіраюцца. Будзе месца для шчырых размоў, іроніі, урокаў, і, канешне, знаёмстваў з цікавымі людзьмі.
Пасля выступаў — тэматычны #нетворкінг. Пры рэгістрацыі пазначце, што вам цікава, гэта дапаможа знайсці людзей з падобнымі інтарэсамі. Выступы на англійскай, нетворкінг на любой мове.