Восеньская школа лідараў і лідарак з #Польшча, #Беларусь, #Украіна — Trialog Sąsiedzki | #Польшча→ 2…

Восеньская школа лідараў і лідарак з #Польшча, #Беларусь, #Украіна — Trialog Sąsiedzki | #Польшча

→ 21-26 верасня 2025 у усходняй Польшчы адбудзецца Trialog Sąsiedzki — адукацыйная праграма для актыўных людзей з Беларусі, Украіны і Польшчы, якая стварае прастору для дыялогу пра складаную гісторыю, ідэнтычнасць і выклікі сучаснасці.
У праграме інтэрактыўныя семінары, дыскусіі, праца ў групах, аналіз выпадкаў, гульнявыя сітуацыі.

Для каго: лідары і лідаркі з досведам у #адукацыя, #медыя, #даследаванні, #культура, сацыяльных ініцыятывах, #актывізм
Мовы: беларуская, украінская і польская.

Праграма ахоплівае тэмы:
– Гістарычная памяць і ідэнтычнасць
– Траўма, канфлікты і ўзаемаразуменне
– Каштоўнасці дэмакратыі, плюралізму, супрацы
– Рэгіянальны дыялог у складаных палітычных умовах.

Прапануецца:
– Пражыванне, харчаванне, навучанне і транспарт (да 300 EUR).

Ддл: 25 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.