Каманда CreateCulture Space з’ездзіла на Cannes Short Film Corner і запрашае на адкрытую размову пра тое, якім быў гэты досвед | #Вільнюс, #Літва
Cannes Short Film Corner — гэта індустрыяльны форум у рамках Канскага кінафестывалю, прызначаны для кароткаметражных фільмаў. Ён дае пачаткоўцам рэжысёр(к)ам і прадзюсар(к)ам магчымасць прадставіць свае працы зоркам галіны, наладзіць кантакты і трапіць на адукацыйныя мерапрыемствы.
Для каго:#рэжысёры/-кі, #прадусары/-кі, крэатыўныя прафесіяналы/-кі. Калі: 2 чэрвеня, 19:00. Дзе: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.
Праграма: – Як працуе Short Film Corner (SFC) у Канах і што варта ведаць загадзя – Распаўсюд, продаж і стратэгіі для кароткага метру – Як спланаваць свой удзел і выкарыстаць усе магчымасці.