Cтудыі ў арт-інкубатары UMI (Užupis Art Incubator) | #Вільнюс, #Літва
Užupis Art Incubator (UMI) запрашае творцаў, прадстаўніц/-коў крэатыўных індустрый, каманды падаць заяўку на доўгатэрміновую рэзідэнцыю ў творчых прасторах Kalnas і Vilnelė. Гэта магчымасць працаваць у атмасферным раёне Ужупіс, у цэнтры літоўскай сталіцы, па ільготным кошце.
Прапануюцца 3 прасторы: – Kalnas Studio: 58 м², 406 EUR / месяц + камунальныя – Vilnelė Studio: 21.14 м², 106 EUR / месяц + камунальныя – Vilnelė Studio: 19.17 м², 96 EUR / месяц + камунальныя.