IFAE cтварае Беларускі Універсітэт Залатога Веку ў #Польшча → Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) запрашае беларусаў і беларусак далучыцца да стварэння адукацыйных пляцовак для сталых людзей у Польшчы. Гэта прастора, дзе можна вучыцца, дзяліцца досведам, знаёміцца, арганізоўваць падзеі: – Пляцоўкі для сталых людзей у 2–3 гарадах Польшчы – Сустрэчы і адукацыйныя заняткі – Акадэмія сеньёраў-лідараў/-к у жніўні 2025.
Шукаюць: – Людзей 55+, якія цяпер жывуць у Польшчы – Тых, хто хоча ўдзельнічаць у адукацыйных і культурных праграмах – Тых, хто гатовы стаць выкладчыкамі/-цамі, арганізатар(к)амі або валанцёр(к)амі.
Калі хочаце ўдзельнічаць, вучыць ці дапамагаць з арганізацыяй, запоўніце анкету да 1 чэрвеня.