Міні-гранты на правядзенне публічных навуковых мерапрыемстваў
→ Scholars for Belarus by akno e.V. абвясцілі прыём заявак на фінансаванне публічных навуковых падзей (канферэнцый, семінараў, варкшопаў і інш.) з удзелам беларускіх даследчыц і даследчыкаў, запланаваных да 31 снежня 2025.
Прыярытэт будзе нададзены праектам, што спрыяюць акадэмічнаму супрацоўніцтву паміж беларускімі і еўрапейскімі спецыяліст(к)амі, і тым, якія ўжо маюць лагістычную ці фінансавую падтрымку партнёраў. Прапануецца: – Грант да 5000 EUR – Прасоўванне мерапрыемства праз платформу Scholars for Belarus.