Анлайн-сустрэча пройдзе з гісторыкам і даследчыкам спадчыны Сцяпанам Стурэйкам, які падзеліцца ўражаннямі і разважаннямі пасля паездкі па дзесяці штатах ЗША і дзясятках гарадоў. Праграма: – Паглыбленне ў амерыканскую культуру праз прызму архітэктуры і гісторыі – Параўнанне ўспрымання гістарычнай памяці ў ЗША і Беларусі – Адказы на пытанні: як амерыканцы ставяцца да свайго мінулага і што мы можам з гэтага вынесці для сябе? Спікер: Сцяпан Стурэйка — гісторык, культурны антраполаг, доктар гуманітарных навук, дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.