Конкурс на ўдзел у фотафестывалі DongGang International Photo Festival 2025 | #ПаўднёваяКарэя
Для каго:#фатографы/-кі і творчыя калектывы з усяго свету. Калі: 11 ліпеня – 28 верасня 2025.
DIPF — міжнародны фестываль сучаснай фатаграфіі ў горадзе Ёнгволь, які праводзіцца з 2002 года. У 2025 годзе тэма адкрытага конкурсу Assimilate them, Refine them, Slit them: пра эстэтычнае ўяўленне, сутыкненне “бачыць” і “ведаць”.
Прапануецца: – Асобная выстава для «Мастака/-чкі года» – Выстава на адкрытым паветры для 15–20 выбраных удзельнікаў – Пакрыццё выдаткаў на паездку і пражыванне для «Мастака года» – Публікацыя ў каталогу, на сайце і ў прафесійных СМІ.