Хор SPIEVY, заснаваны спявачкай Русяй і прадстаўлены шматлікімі зорнымі жанчынамі, якія рэпрэзентуюць беларускую культуру ў Варшаве, адкрывае набор у пашыраны склад выканальніц. Калі вы спявачка з музычным/вакальным досведам выступаў, не абмініце гэтую магчымасць далучыцца да супрацы з хорам!
Каб адправіць свой запыт, неабходна запоўніць гэтую анкету і пазней запісаць відэа выканання любога твору з прапанавага рэпертуару.
Што важна ведаць: – SPIEVY не прымаюць адразу ў асноўны склад, але праз час і рэгулярныя сумесныя рэпэтыцыі гэта магчыма. [“Калі вайбім, то вайбім :)” – SPIEVY] – Кожны выступ мае пад сабой адказную падрыхтоўку і наведванне рэпэтыцый папярэдне.