Volnyja шукае ментараў/-к для былых палітзняволеных Ініцыятыва Volnyja дапамагае былым палітвязням і палітвязынкам вяртацца да нармальнага жыцця пасля вызвалення. У супольнасці ўжо ёсць валанцёры/-кі, эксперты/-кі і іншыя ініцыятывы, а зараз шукаюць ментараў/-к.
Ментар/-ка — гэта чалавек, які на валанцёрскай аснове: – Дапамагае ў пошуку адказаў і рашэнняў у розных сферах – Натхняе, падтрымлівае і падштурхоўвае да асабістага і прафесійнага развіцця – Дапамагае будаваць стасункі з людзьмі, а таксама з сабой і навакольным светам.