Re-think the Challenge Festival 2025 шукае валанцёраў і валанцёрак! | #Варшава, #Польшча
Для каго: усе ахвотныя ад 16 гадоў, хто хоча далучыцца да арганізацыі фестывалю. Калі: 20 траўня – 1 чэрвеня 2025.
Фестываль Re-think the Challenge аб’ядноўвае тэатр, кіно, дыскусіі і рухавыя практыкі вакол тэмы кліматычных змен і звязанай з імі міграцыі. Мерапрыемствы пройдуць у розных культурных лакацыях Варшавы: Zachęta – Narodowa Galeria Sztuki, Muzeum Sztuki Nowoczesnej, Warszawskie Obserwatorium Kultury, Teatr Komuna Warszawa, Teatr Powszechny im. Zygmuna Hubnera.
У праграме семінары, тэатральныя пастаноўкі, варкшопы, кінапаказы і выставы.
Ддл: 9 траўня. Падаць заяўку: трэба даслаць ліст на [email protected].