Ужо заўтра— Зборка Кампуса палітычнай навукі “Ці знішчыць палярызацыя дэмакратыю?” | #Варшава, #Польшча Калі: 25 красавіка, 18:00 (CET). Дзе: WeWork, Prosta 20.
Кампус палітычнай навукі запрашае на сустрэчу, каб у гульнявой форме разважаць, ці пагражае палярызацыя дэмакратыям, нэтворкацца, есці піцу і піць віно. Праграма: 18:00 – 18:15 Збор удзельніц і ўдзельнікаў, знаёмства. 18:15 – 18:30 Урачыстае адкрыццё Зборкі. 18:30 – 19:00 Што адбываецца са светам: Чаму нашыя курсы прысвечаны аўтакратыям і палярызацыі? 19:00 – 19:15 Інтэрактыўная гульня “Новы (шок-)кантэнт пра аўтакратыі і палярызацыю”. 19:15 – 19:45 Ці ўласціва беларускаму грамадству палярызацыя? 19:45 – 20:00 Уручэнне сертыфікатаў аб завяршэнні курсаў. 20:00 – 21:00 – Нетворкінг, шампанскае, віно.