Анлайн-#курс “Публічная палітыка для пачаткоўцаў” ад “Нацыі Лідараў”
Калі: 28 красавіка, 5 тыдняў. Фармат: відэалекцыі з канспектамі, вэбінары з экспертам (Павел Усаў, палітолаг, гісторык), тэсты і фінальнае эсэ.
Курс дапамагае разабрацца, што такое публічная палітыка, як прымаюцца рашэнні, чаму ўдзел грамадзян важны, і што канкрэтна можа зрабіць кожны. Праграма: – Як функцыянуе дзяржава і палітычныя інстытуты – Што такое публічная палітыка і як яна фарміруецца – Механізмы ўдзелу грамадзян (лакальна і на нацыянальным узроўні) – Роля грамадзянскай супольнасці і медыя – Кароткі агляд тэмаў: карупцыя, мясцовае самакіраванне, сацыяльная палітыка, бюракратыя, грамадскі ўдзел.