Летняя школа Reimagining a museum | Турын, #Італія
Для каго:#дызайнеры/-кі, #культуролагі/-ні, #даследчыкі/-цы і маладыя #спецыялісты/-кі да 35 гадоў, што цікавяцца культурнымі інстытуцыямі, устойлівасцю і трансфармацыйнымі працэсамі. Калі: анлайн 14–17 ліпеня, афлайн у Турыне 21–26 ліпеня.
Reimagining a museum – Designing new perspectives for cultural institutions in the 21st century — міжнародная летняя школа, прысвечаная пераасэнсаванню ролі музеяў і культурных інстытуцый у сучаснасці. Удзельнікі/-цы будуць працаваць з MAcA – Museo A come Ambiente як з кейс-стадзі, прапаноўваючы сцэнары трансфармацыі і новыя формы ўзаемадзеяння. Прапануецца: – Пражыванне і харчаванне – Матэрыялы і праязны на ГТ – Праца з куратар(к)амі і міжнароднымі эксперт(к)амі.