Трэнінг для трэнераў па медыяадукацыі — BonJour! Media Literacy for Elderly People ад IFAE, #Варшава, #Польшча
Для каго:#медыяадукатары/-кі, #трэнеры/-кі, людзі з досведам у навучанні сталых людзей або з матывацыяй паспрабаваць сябе ў гэтай сферы. Калі: 14-16 траўня.
IFAE шукае 6 удзельнікаў/-ц на трэнінг, прысвечаны навучанню асновам медыяпісьменнасці сталых людзей. У праграме: практычныя навыкі працы з дарослай аўдыторыяй, распрацоўка эфектыўных заняткаў, развіццё крытычнага мыслення і ўменняў распазнаваць дэзінфармацыю.
Прапануецца: – Пражыванне і харчаванне падчас трэнінгу – Кампенсацыя дарогі па тэрыторыі Польшчы.
Эксперты/-кі: Лана і Вітаўт Руднікі — адукатары з амаль 30-гадовым досведам трэнерскай працы.