
1⃣ Фінальны анлайн-#пітчынг ментарскай праграмы “Культурнага Кода”
Калі: 31 сакавіка, 17:00 (CET).
Праграма:
– 5 беларускіх праектаў прэзентуюць свае вынікі пасля ментарскага курса
– Абмеркаванне, пытанні, нетворкінг.
Удзельнікі сустрэчы:
– KLIK — медыяплатформа для папулярызацыі беларускай музыкі
– HOLAS — галасавы AI-спадарожнік па беларускім свеце
– SHLP — мабільны дадатак, які злучае аматараў смачна гатаваць і тых, хто хоча смачна есці
– Tlumach — памочнік для дарослых, якія гадуюць шчаслівых дзяцей
– BelRead — пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову + аўдыякнігі.
Далучыцца — анлайн у ZOOM
2⃣ Сустрэча “Перакладчыцкай майстэрні” ад “Беларускага ПЭНа” ў #Варшава, #Польшча
Для каго: #перакладчыкі/-цы ўсіх узроўняў, аматары/-кі літаратуры і ўсе, хто цікавіцца мастацкім перакладам і гатовы дабрацца да Варшавы.
Калі: 5 красавіка, 14:00–16:00.
Дзе: Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2.
Праграма:
– Размова пра актуальныя пытанні мастацкага перакладу
– Абмеркаванне новых тэндэнцый, выклікаў і адметнасцей прафесіі
– Магчымасць завязаць новыя знаёмствы і падзяліцца досведам.
Спікеры/-кі:
– Андрэй Хадановіч — беларускі паэт, перакладчык, лаўрэат шматлікіх узнагарод
– Юстына Чэхоўска — польская перакладчыца, лаўрэатка ўзнагароды імя Віславы Шымборскай і ўзнагароды Шведскай акадэміі для перакладчыкаў.
Мовы: беларуская і польская.
Ддл: 1 красавіка.
Зарэгістравацца
***
Збіраем дыскусіі на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось тут.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.