Грант на праекты ў галіне кінаадукацыі і развіцця аўдыторыі — Audience Development and Film Education ад Creative Europe (MEDIA strand)
Для каго: культурныя арганізацыі, кінаінстытуты, платформы і ініцыятывы, што распрацоўваюць адукацыйныя і анлайн-праекты ў галіне еўрапейскага кіно. Працягласць праекта: ад 24 да 36 месяцаў.
Падтрымліваюцца: – Праекты з пан-еўрапейскім ахопам (мін. 5 краін-удзельніц MEDIA strand) – Ініцыятывы з выкарыстаннем лічбавых інструментаў – Дзейнасць, скіраваная на моладзевыя аўдыторыі – Увага да гендарнага балансу, інклюзіі і экалагічнай устойлівасці.
Прапануецца: – Фінансаванне да 70% ад агульнага бюджэту праекта – Максімальны памер фінансавання не абмежаваны.