Дзве магчымасці ў Польшчы для тых, хто працуе ў сцэнічных мастацтвах: #музыка / #тэатр. Ддл абедзв…

Дзве магчымасці ў Польшчы для тых, хто працуе ў сцэнічных мастацтвах: #музыка / #тэатр. Ддл абедзвюх — 20 сакавіка.

1⃣ Збор заявак на Music Week Poland, #Варшава, #Польшча

Для каго: сольныя артысты/-кі і гурты.
Калі: 26–29 чэрвеня 2025.

Music Week Poland — шоукейс-фестываль і канферэнцыя, што аб’ядноўвае жывую музыку, адукацыйныя сесіі і нетворкінг. Артысты/-кі выступаюць перад арганізатар(к)амі фестываляў, менеджар(к)амі і журналіст(к)амі з Еўропы.
Прапануецца:
– Выступ у праграме фестывалю
– Бясплатны ўдзел у канферэнцыі, варкшопах і ментарскіх сесіях
– Доступ да закрытых нетворкінг-мерапрыемстваў
– Уключэнне ў базу дэлегатаў (індустрыяльныя кантакты)
– Магчымасць запісу выступу для прамоцыі.
Даведацца больш


2⃣ Конкурс на канцэпцыю дзіцячага спектакля і #рэзідэнцыя ад Teatr Figur Kraków, #Кракаў, #Польшча

Для каго: тэатральныя #творцы і творчыя калектывы.
Калі:
– Рэзідэнцыя — травень або чэрвень 2025.
– Пастаноўка ў кастрычніку 2025.

Teatr Figur Kraków абвяшчае конкурс на канцэпцыю спектакля для дзяцей 6–10 гадоў, які будзе развіты падчас месяца творчай рэзідэнцыі з падтрымкай прафесійнай каманды.
Прапануецца:
– Стыпендыя 5 000 PLN (брута)
– Падтрымка ў рэалізацыі і вытворчасці
– Прастора для працы і паказу.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.