Рэзідэнцыя для аўтараў/-к тэкстаў пра мастацтва ад Salzburger Kunstverein і Spike Art Magazine, #Зальцбург, #Аўстрыя
Для каго: культурныя #журналісты/-кі, #аўтары/-кі мастацкіх тэкстаў і #даследчыкі/-цы ў сферы сучаснага мастацтва (узровень: emerging & mid-career). Калі: 1 месяц паміж траўнем і снежнем 2025 (па дамоўленасці).
Тэма 2025 года — “Picturing Justice”. Удзельнікі/-цы павінны падрыхтаваць адзін тэкст на гэтую тэму, які будзе апублікаваны ў Spike Art Magazine. Прапануецца: – Стыпендыя 900 EUR – Пражыванне і медыцынская страхоўка – Ровар, ментарства і магчымасці для нетворкінгу – Публікацыя тэксту ў Spike з аплатай.