Выставы і рэзідэнцыі для міждысцыплінарных, візуальных і медыя-арт праектаў у Швецыі, Эстоніі і Япон…

Выставы і рэзідэнцыі для міждысцыплінарных, візуальных і медыя-арт праектаў у Швецыі, Эстоніі і Японіі

1⃣ Конкурс прац на выставу The Room 2025 у Ifö Center Arthall, #Швецыя
Для каго: #мастакі/-чкі і рамеснікі/-цы розных дысцыплін.
Калі: тры перыяды выстаў, травень-кастрычнік 2025.

Ifö Center Arthall — месца з багатай керамічнай спадчынай і прамысловым мінулым, дзе спалучаюцца сучаснае мастацтва і гістарычны кантэкст. Цэнтр зацікаўлены ў: творчых ідэях і канцэпцыях, якія разважаюць над актуальнымі тэмамі; інтэрактыўных або незвычайных падыходах да выкарыстання прасторы “The Room”; праектах, якія могуць усталяваць сувязь з прасторай або яе гісторыяй.
Прапануецца:
– Ганарар 13 600 SEK (~1 200 EUR)
– Кампенсацыя праезду, транспарціроўкі прац і страхоўка твораў на перыяд выставы
– Пражыванне на час мантажу і дэмантажу
– Дапамога ад каманды Ifö Center: мантаж, прамоцыя, падрыхтоўка візуальных матэрыялаў.

Ддл: 16 сакавіка.
Даведацца больш


2⃣ Рэзідэнцыя і тэхналагічная выстава WILD BITS, #Эстонія
Для каго: #мастакі/-чкі, якія працуюць з тэхналогіямі, экалагічнымі рашэннямі і ўзаемадзеяннем з прыродай.
Калі: чэрвень-ліпень 2025.

WILD BITS — гэта міжнародная выстава і арт-парк, дзе мастацтва сустракаецца з прыродай і тэхналогіямі. Праекты павінны быць адаптаваныя да адкрытых прастораў, вытрымліваць пагодныя ўмовы і адлюстроўваць узаемадзеянне чалавека, тэхналогій і прыроды.
Прапануецца:
– Ганарар 3 000 EUR
– Да 5 000 EUR на вытворчасць праекта
– Пражыванне, харчаванне, кампенсацыя праезду (да 350 EUR у Еўропе, да 700 EUR за яе межамі)
– Удзел у выставе WILD BITS 2025 і магчымасць далейшых паказаў у 2026 і 2027 у іншых краінах.

Ддл: 24 сакавіка.
Даведацца больш


3⃣ Рэзідэнцыя для творцаў у #візуальныя_мастацтвы — ARCUS 2025, #Японія
Калі: 29 жніўня – 26 лістапада 2025.

Падыходзяць праекты, якія развіваюцца праз даследаванні, узаемадзеянне з мясцовымі супольнасцямі і асяроддзем. Фокус зроблены на канцэптуальнай і эксперыментальнай практыцы, а не на стварэнні гатовых прац.
Прапануецца:
– Ганарар 540 000 JPY (~3 300 EUR)
– Праезд і пражыванне, асобная студыя для працы з усім неабходным.

Ддл: 26 сакавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.