
Для каго: камунікацыйны профі з досведам 1+ год у SMM, журналістыцы, копірайтынгу або рэдактуры. Важныя добрая граматнасць, веданне прынцыпаў «Пішы, скарачай», ангельская не ніжэй B1.
Абавязкі:
– Стварэнне тэкстаў для Instagram, Telegram, Facebook, Twitter (X), LinkedIn
– Планаванне і вядзенне кантэнт-плана
– Напісанне артыкулаў для сайта
– Стварэнне сцэнараў для YouTube
– Камунікацыя са СМІ і партнёрамі
– Асіставаць кіраўніку ў рэалізацыі стратэгічных задач
– Удзел у агульных камандных актыўнасцях.
Прапануецца:
– Выпрабавальны тэрмін 2 месяцы. Па яго выніках магчымы пераход на поўную стаўку
– Заробак 1500 EUR брута (750 EUR брута падчас выпрабавальнага тэрміну)
– Дыстанцыйная праца.
Рэзюмэ + матывацыйны ліст на [email protected]. Трэба будзе выканаць тэставае заданне.
Для каго: #актывісты/-кі, #студэнты/-кі і #юрысты/-кі.
Калі: 4–6 красавіка.
Праграма:
– Разгляд асноўных міжнародных стандартаў у галіне вымушанай міграцыі
– Адрозненні паміж рэгулярнай і нерэгулярнай міграцыяй, правы і абавязкі мігрантаў/-к
– Прававыя асновы дэпартацыі, утрымання пад вартай і прызнання пагрозай нацыянальнай бяспецы
– Прававыя асновы статусу міжнароднай абароны
– Тыпы праязных дакументаў (пашпарт, праязны дакумент замежніка, праязны дакумент у адпаведнасці з Жэнеўскай канвенцыяй) і практыка іх атрымання і выкарыстання
– Інструменты адвакацыі: як прасоўваць і абараняць правы мігрантаў/-к
– Сумеснае планаванне далейшых адвакацыйных дзеянняў удзельнікаў/-ц Школы або арганізацый, якія яны прадстаўляюць.
Прапануецца:
– Праезд і пражыванне аплочваюцца (віза — не)
– Пасля школы — магчымасць двухтыднёвай практыкі ў “Прававой ініцыятыве”.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.