Veha Archive збірае архіўныя фота для новай кнігі пра Беларусь
Veha Archive запрашае далучыцца да стварэння кнігі “Руіны Беларусі”, якая выйдзе летам 2025 года ў супрацоўніцтве з Galeria Arsenał (Беласток, Польшча). Ужо сабрана больш за 300 архіўных кадраў, але калекцыя працягвае папаўняцца.
Шукаюць: – Фотаздымкі, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1980 года.
Дасылаць на [email protected]: – Адсканаваныя фота (мінімум 2500 px) – Год, месца і каму належыць фота.