Шукаюцца ментары/-кі для падтрымкі беларускіх журналістаў/-к у выгнанні — #вакансія ад Press Club Belarus & Deutsche Welle Akademie
Для каго: спецыялісты/-кі з медыякампетэнцыямі ў – Аўдыёпрадакшн – Відэапрадакшн – Кантэнт-аналіз – Сторытэлінг – Дата-журналістыка – Расследавальніцкая журналістыка.
Умовы: – Даслаць свае прапановы на [email protected] – У лісце пазначыць тэму “Space for Freedom. Ментарства”, прапісаць пажаданае ўзнагароджанне за дзень ці гадзіну працы, далучыць прафесійнае рэзюмэ, пазначыць напрамак, з якім вы б хацелі працаваць – Чаканы час працы над адным праектам: 10 працоўных дзён ці 80 гадзін – Кожны ментар/-ка будзе курыраваць адзін або некалькі праектаў.