Паэзія і мова: дзве важныя лютаўскія падзеі ў #Вільнюс, #Літва1⃣ Міжнародны паэтычны #фестыва…

Паэзія і мова: дзве важныя лютаўскія падзеі ў #Вільнюс, #Літва

1⃣ Міжнародны паэтычны #фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова

Арганізатары: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
Калі: 13 – 16 лютага.

Праграма:
– Прэзентацыя анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі па-беларуску “Горад на гары”
– Гутарка вакол кнігі “Праз сябу — да сусвету” пра Алеся Разанава
– Прэзентацыя архіўнага гуказапісу з чытаннем вершаў Ларысай Геніюш
– “Ноч паэзіі” і выступы Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча, Насты Кудасавай, Ганны Шакель, Артура Камароўскага, Уладзіміра Някляева і іншых паэтаў і паэтак
– Гутарка вакол перакладаў “Эпасу пра Гільгамеша” і “Іліяды”
– Канцэрт гурта Syndrom Samazvanca.

Даведацца больш


2⃣ Дзень роднай мовы

Калі: 22 лютага, 15:00.

Праграма:
– Музычныя гурты і калектывы: “Беларускі Цуд”, “Гудаграй”, “Гоман”, “Світанак”, “Пацеркі”, “Валошкі”, “Ойра”
– Паэзія і культурніцкі актывізм: Сяржук Сыс, Ілля Міронаў, Ванда Марцінш, Аліна Нагорная, Анатоль Хіневіч.

Даведацца больш

***
Збіраем вашы івэнты ў Літве на sekktor.online
Патлумачылі, як дасылаць, вось тут

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
Бяспечныя медыя: Instagram | Facebook

#паэзія #культура