Prix Ars Electronica 2025 — #прэмія ў сферы медыя-мастацтва Prix Ars Electronica — адна з самых прэ…

Prix Ars Electronica 2025 — #прэмія ў сферы медыя-мастацтва

Prix Ars Electronica — адна з самых прэстыжных узнагарод у ЕС, якая штогод вызначае лепшыя сусветныя праекты на скрыжаванні мастацтва, тэхналогій і навукі. Пераможцы будуць прадстаўлены на Ars Electronica Festival 2025 і атрымаюць грашовыя прызы да 10,000 EUR.

Катэгорыі 2025 + магчымасць адначасова падацца на некалькі дадатковых прызоў:
– New Animation Art — камп’ютарная #анімацыя, эксперыментальныя тэхнікі і #візуальныя_мастацтвы
– Artificial Life & Intelligence — #мастацтва і #даследаванні ў галіне штучнага інтэлекту, біятэхналогій і геннай інжынерыі
– Digital Musics & Sound Art — эксперыментальная #музыка, саўнд-арт і лічбавае музычнае мастацтва.

Ддл: 5 сакавіка.
Даведацца больш

Напрыклад, адзін з дадатковых прызоў:

S+T+ARTS Prize 2025 — прэмія за інавацыі на скрыжаванні мастацтва, навукі і тэхналогій

Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, інаватары/-кі, #дызайнеры/-кі, #тэх_спецыялісты/-кі, #праграмісты/-кі, #стартапы і міждысцыплінарныя каманды.

Намінацыі:
Інавацыйнае супрацоўніцтва: узнагароджвае інавацыйнае супрацоўніцтва паміж прамысловасцю або тэхналогіямі і мастацкім (крэатыўным) сектарамі, якое адкрывае новыя шляхі для інавацый.
Мастацкае даследаванне: узнагароджвае мастацкія даследаванні і творы, выкарыстанне якіх у сферы мастацтва мае вялікі патэнцыял для ўплыву або змянення спосабаў выкарыстання, прымянення або ўспрымання тэхналогій.

Прапануецца:
– Дзве ўзнагароды па 20 000 EUR
– Прэзентацыя праектаў на Ars Electronica Festival (3–7 верасня 2025)
– Прасоўванне і падтрымка ад вядучых сусветных інстытуцый.

Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook
Падтрымаць