Прыйшлі з нагадкай!1⃣ Мы рады публікаваць абвесткі вашых мерапрыемстваў вакол і для беларуск…

Прыйшлі з нагадкай!

1⃣ Мы рады публікаваць абвесткі вашых мерапрыемстваў вакол і для беларускай культуры, творчасці і актывізму. І маем на гэта 2 рубрыкі:

Магчымасці: разнастайныя оўпэнколы, гранты, вакансіі, навучальныя праграмы і ўсё, што можа быць карысным.
Афіша: канцэрты, выставы, спектаклі, перформансы і іншыя падзеі.

З улікам іх узрослай колькасці, калі ласка, дасылайце інфармацыю ў @sekktor_admin мінімум за 7 дзён да івэнта.
Даслаць анонсы таксама можна (і ў любы момант!) у @sekktor_chat.

Падрабязней


2⃣ Дайджэсты sekktorPeople i sekktorProjects

Мы рыхтуем падборкі людзей і праектаў, каб узмацняць і падтрымліваць:
– sekktorPeople – знаёмім з беларусамі і беларускамі, якія ствараюць.
– sekktorProjects – расказваем пра ініцыятывы.

Першыя выпускі выйдуць зусім хутка, але чакаем вашыя “візітоўкі” ў анкетах кожны дзень!
Далучыцца

Дзякуй, што працягваеце ствараць!

Падтрымайце sekktor на buymeacoffee , калі вам каштоўна тое, што мы робім, і толькі калі гэта бяспечна для вас.

Фота: master1305, Freepik

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook