Дзве магчымасці для прадзюсараў і куратараў у Еўропе1⃣ CIFAS: Producers’ Academy 2025 — #трэ…

Дзве магчымасці для прадзюсараў і куратараў у Еўропе

1⃣ CIFAS: Producers’ Academy 2025 — #трэнінг для прадзюсараў/-к у #Бельгія

Для каго: #прадзюсары/-кі і #культменеджары/-кі, якія працуюць з публічнай прасторай і/або партысіпатыўнымі праектамі; якія развіваюць міжнародныя і транссектаральныя праекты (дэкаланізацыя, фемінізм, экалагічная ўстойлівасць, інклюзія і г.д.).
Дзе: Брусэль, Бельгія.
Калі: 19–23 траўня.

Фармат:
– 4 дні лекцый, дыскусій і сумеснага навучання падчас Kunstenfestivaldesarts
– Фасілітацыя ад куратара і драматурга Bek Berger (DE) і прадзюсаркі Cecilia Kuska (AR/BE)
– Action Learning для падтрымкі калектыўных праектаў.

Прапануецца: бясплатны ўдзел, харчаванне, квіткі на 2 спектаклі. Магчымасць атрыманьня гранта на дарогу.

Ддл: 16 лютага.
Даведацца больш

2⃣ Transmediale: Festival Curation 2026 — #вакансія па курацыі фестывалю лічбавага мастацтва ў #Германія

Для каго: #куратары/-кі, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, тэхналогій, навукі і сацыяльных пытанняў, з досведам праграмнай распрацоўкі і арганізацыі фестывальных падзей; дуэты або групы (з магчымасцю прыцягнення дадатковых куратараў для асобных сегментаў праграмы).
Дзе: анлайн + перыядычная праца ў #Берлін, Германія.
Калі: красавік 2025 – люты 2026.

Абавязкі:
– Распрацоўка куратарскай канцэпцыі і праграмы для фестывалю Transmediale 2026
– Падбор удзельнікаў/-ц, праектаў і арт-работ
– Удзел у падрыхтоўцы PR-матэрыялаў, бюджэтаванні і пошуку фінансавання
– Праца з камандай фестывалю, партнёрамі і саветам.

Прапануцца:
– 40 000 EUR (індывідуальны) | 50 000 EUR (групавы)
– Гнуткі графік працы (75%), з поўнай занятасцю ў жніўні/верасні і снежні/студзені.

Ддл: 16 лютага.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook
Падтрымаць