![](https://belkorpus.info/ipicheet/2025/02/alliance-for-socially-engaged-arts-fellowship-2025-—-stypendyya-dlya.jpeg)
Для каго: кіраўнікі/-цы і менеджары/-кі мастацкіх арганізацый, якія працуюць з супольнасцямі і сацыяльнымі пераменамі.
Калі: чэрвень 2025 – лістапад 2026.
Дзе: гібрыдны фармат (анлайн + рэзідэнцыі ў Турыне, #Італія).
Стыпендыя адкрытая для некамерцыйных арганізацый, якія маюць юрыдычны статус у адной з краін Савета Еўропы, працуюць у сферы культуры і мастацтва і адпавядаюць наступным патрабаванням:
– Заснаваны і дзейнічаюць у адной або некалькіх еўрапейскіх краінах
– Працуюць не менш за 5 гадоў (уключаючы перыяд да афіцыйнай рэгістрацыі)
– Асноўная дзейнасць арганізавана ў сферы сацыяльна ангажаванага мастацтва
– Удзельнік/-ца праграмы мае мінімум 3 гады досведу кіруючай працы ў сацыяльна ангажаваным мастацтве (і мінімум 1 год у цяперашняй ролі).
Фармат:
– 2 рэзідэнцыі ў Турыне (восень 2025 і лета 2026)
– 12 інтэрактыўных воркшопаў па развіцці навыкаў і стварэнні сетак
– Двухмесячныя групавыя сесіі падтрымкі
– Адзін-на-адзін кансультацыі і ментарства
– Лічбавая платформа для супольнай працы і абмену рэсурсамі
Прапануецца:
– 30 000 EUR на развіццё арганізацыі
– 30 000 EUR на рэалізацыю пілотнага праекта ў рамках праграмы
– 5 000 EUR на мабільнасць (візіты, абмен досведам)
– Пакрыццё ўсіх выдаткаў на рэзідэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне, матэрыялы)
– Дадатковы бюджэт для ўдзельнікаў/-ц з патрэбай у спецыфічнай даступнасці.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
Падтрымаць
#мастацтва #культура