Калегі і калежанкі, якія не толькі наважыліся выбраць ролю мастака ці мастачкі, але і бяруць адказ…

Калегі і калежанкі, якія не толькі наважыліся выбраць ролю мастака ці мастачкі, але і бяруць адказнасць за self-marketing у свае рукі!

Ведаем, што інстытуцыйныя стасункі — гэта асобнае мастацтва.

Таму разам з нашай даўняй партнёркай, куратаркай і арт-кансультанткай, Вольгай Кліп мы падрыхтавалі для вас міні-курс “Партфоліа-менеджмент для творцаў” з простай мэтай – дапамагчы вам у самастойнай арганізацыі базавага пакету дакументаў, неабходных для падачы на арганізацыю выставаў, удзел у арт-рэзідэнцыях, конкурсах і іншых задач па вашай прафесійнай самапрамоцыі.

У гэты пакет уваходзяць:
– Рэзюмэ/CV
– Заява мастака, альбо artist statement
– Біяграфія мастака
– І, як квінтэсенцыя першых трох, візуальнае партфоліа.

Курс складаецца з кароткіх відэаўрокаў з канкрэтнымі парадамі і прыкладамі і даступны на нашым Youtube-канале.

Экспертка: Вольга Кліп – куратарка, арт-кансультантка і менеджарка культурных праектаў. Вольга працуе з недастаткова прадстаўленымі мастакамі і мастачкамі, асабліва ў сітуацыях культурнага выключэння.

Калі вам неабходна больш глыбокая прапрацоўка навыкаў самапрэзентацыі і афармлення дакументаў, у тым ліку па-ангельску, Вольга стала працягвае наборы на групавыя і індывідуальныя кансультацыі – проста напішыце ёй ў Instagram: @olgaklip.

Курс створаны пры падтрымцы German Marshall Fund.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook
Падтрымаць