International Sculpture Symposium 2025 — скульптурны сімпозіум у #Германія
Для каго:#мастакі/-чкі, #скульптары/-кі, якія працуюць з драўнінай. Калі: 31 жніўня – 7 верасня 2025. Дзе: Санкт-Блазіен (St. Blasien), Германія.
Сімпозіум, вядомы далёка за межамі рэгіёна, адкрывае магчымасці для творцаў, каб працаваць публічна і паказаць свае творы шырокай аўдыторыі.
Фармат: – Свабодная тэма – Матэрыял: бярвёны яловай драўніны (160–220 см у вышыню, 40–60 см у дыяметры) – Праца пад тэнтамі на вуліцах горада і на цэнтральнай плошчы перад саборам – Фінальная выстава і аўкцыён 7 верасня 2025 на Domplatz.
Прапануецца: – Ганарар 1 200 EUR (брута) – Кампенсацыя праезду (фіксаваная сума) – Пражыванне ў гатэлі, харчаванне і ўдзел у мерапрыемствах.